На русском языке:
В Беларусь опять приехал Пушилин — встречается с Лукашенко
Кіраўнік так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін ужо як мінімум 3 раз прыехаў у Беларусь. Прапаганда заяўляе, што зараз ён сустракаецца з Лукашэнкам.
Нагадаем, што Пушылін ужо прыязджаў у Беларусь раней, як мінімум у ліпені 2022 і красавіку 2023 г. У першы свой прыезд ён наведваў Брэсцкую крэпасць у суправаджэнні сакратара генсавета партыі «Адзінай Расіі» Андрэя Турчака і амбасадара РФ у РБ Барыса Грызлова, а ў другі раз сустракаўся з Лукашэнкам, і вось сёння зноў.
Дзяніс Пушылін нарадзіўся ў 1981 годзе ў Макееўцы, Данецкая вобласць Украіны. Да сваёй палітычнай кар’еры ён прасоўваў піраміду «МММ-2011». У 2014 годзе ён стаў адной з ключавых фігур прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, падтрымаўшы стварэнне т.зв. «ДНР».
У 2018 годзе, пасля забойства лідара ДНР Аляксандра Захарчанкі, Пушылін быў «абраны» кіраўніком «рэспублікі» на выбарах, не прызнаных міжнароднай супольнасцю. З моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, роля Пушыліна ўзмацнілася, і ён актыўна падтрымліваў інтэграцыю «ДНР» з Расіяй. У верасні 2022 года на акупаваных тэрыторыях Украіны прайшлі непрызнаныя рэферэндумы, пасля якіх Расія аб’явіла аб уключэнні «ДНР» у свой склад.