На русском языке:
В Беларусь опять прилетел борт, связанный с ЧВК «Вагнер»?
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у 13:45 на ваенны аэрадром «Бабруйск» з Масквы прыляцеў транспартны Іл-76 (RA-76463) расійскай грузавой авіякампаніі «АбаканЭйр».
Нагадаем, што дадзены аэрадром рэдка выкарыстоўваецца расійскай авіяцыяй, аднак ён зʼяўляецца і бліжэйшым да лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль – 58 км па прамой.
Менавіта ў Бабруйск уначы 12 кастрычніка прылятаў іншы борт гэтай жа грузавой авіякампаніі «АбаканЭйр». Пазней ён прайшоў праз Мінеральныя Воды (РФ) і Джербу (Туніс) наўпрост у Бамака (Малі), дзе дыслакуюцца найміты ПВК «Вагнер».
Нельга выключаць, што і сённяшні прылёт самалёта «АбаканЭйр» можа быць звязаны з дзейнасцю ПВК. Магчыма, гэты борт вывязе яшчэ нейкую частку рэчаў наймітаў, якія захоўваюцца ў лагеры ў в. Цэль.
Таксама адзначым, што менавіта гэты самалёт быў у Беларусі з 17.04.2023 па 19.09.2023 на Авіярамонтным заводзе ў Мінску, і яго абслугоўваннем займалася беларуская кампанія ТрансАвіяэкспарт.