In English:
Prigozhin’s plane arrived in Belarus again
На русском языке:
В Беларусь вновь прилетел самолет Пригожина
У 7:55 на ваенны аэрадром «Мачулішчы» з Санкт-Пецярбурга прыляцеў бізнес-джэт, звязаны са структурамі ПВК «Вагнер», з рэг.нумарам RA-02878.
Адзначым, што гэта не асноўны самалёт Прыгожына (RA-02795), які пасля візіту ў Беларусь з 19 ліпеня стаіць у Маскве. Сам Прыгожын, верагодна, менавіта на бізджэце RA-02878 лётаў з Масквы ў Пецярбург на саміт Расія-Афрыка 2023.
Раней борт RA-02878 прылятаў у Беларусь разам з асноўным самалётам Прыгожына 27 чэрвеня.