На русском языке:
В Беларусь опять привезли детей с оккупированных территорий Украины — теперь из Херсонщины
На гэты раз у Беларусь прывезлі 40 дзяцей з акупаванай часці Херсонскай вобласці Украіны. Як і раней, гэтым займаўся фонд Талая, які за гэта знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і Украіны.
Дзяцей размясцілі ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» ў Гродзенскай вобласці. На сайце Гарадзенскага аблвыканкаму сказана, што там яны будуць да 28 сакавіка.
Акрамя таго, пра гэта выпусціў сюжэт дзяржканал ОНТ, дзе колькасць дзяцей называецца іншая – 39. Яшчэ раней пра гэта ж напісала расійская «камсамолка», дзе таксама называецца іншая колькасць дзяцей – 30. Сказана, што дзецям ад 8 да 15 гадоў, амаль усе яны з Херсона, але зараз жывуць у акупаваных Расіяй Генічаску, Крыме, а таксама ў Краснадарскім краі.
Прапаганда піша, што гэтая паездка арганізавана пры падтрымцы Лукашэнкі і калабаранта Сальда. Таксама ў сюжэце АНТ украінскіх дзяцей назвалі «расіянамі».
Адзначым, што прапаганда рэгулярна падкрэслівае пра тое, як такія вывазы ўкраінскіх дзяцей нібыта ратуюць іх ад вайны. Аднак расійскія ўлады не хаваюць, што рэальная мэта вывазу – перавыхаваць украінцаў, зрабіць іх «рускімі», асіміляваць і інтэграваць у расійскае фашысцкае грамадства. Зараз вядома пра 31 тысячу ўкраінскіх дзяцей, сілком дэпартаваных з акупаваных тэрыторый Украіны.