У Беларусі аб’яўлена праверка падраздзяленняў, здольных прымяняць тактычную ядзерную зброю

4 хв.

На русском языке: В Беларуси объявлена проверка подразделений, способных применять тактическое ядерное оружие

У адпаведнасці з распараджэннем Лукашэнкі ва УС РБ праводзіцца раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. Пра гэта паведаміла МА РБ.

Да праверкі прыцягваецца эскадрылля штурмавікоў Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы і 587-ы асобны ракетны дывізіён 465-й ракетнай брыгады, узброены АТРК «Іскандэр-М». У вучэннях таксама прыме ўдзел падраздзяленне 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады, узброенае ракетнымі комплексамі «Паланэз-М».

Адзначалася, што падчас праверкі будзе «правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планавання, падрыхтоўкі і прымянення ўдараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі». У прыватнасці, будуць адпрацаваны пытанні падачы спецбоепрыпасаў у воінскія часці, і іх загрузка на пускавыя ўстаноўкі (падвеска на самалёты).

У Беларусі аб’яўлена праверка падраздзяленняў, здольных прымяняць тактычную ядзерную зброю

У рамках праверкі было ажыццёўлена перабазіраванне часткі сіл і сродкаў авіяцыі на запасны аэрадром. Паводле нашай інфармацыі, сёння па меншай меры 2 штурмавікі Су-25 здзейснілі пералёт з аэрадрома базавання («Ліда») на аэрадром «Мачулішчы». Таксама запланаваны вывад падраздзяленняў, узброеных комплексамі «Іскандэр-М» і «Паланэз-М» у пазіцыйныя раёны.

Праверка пачалася на фоне абʼявы аб падрыхтоўцы да правядзення ў Расіі вучэнняў па прымяненні тактычнай ядзернай зброі. Беларуская праверка «сінхранізаваная» з расійскімі вучэннямі.

Верагодна, для правядзення праверкі будуць задзейнічаны палігоны «Асіповіцкі» і «Нёман».

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генсекам НАТА
Наступны матэрыял
ВаенТБ вырашыў выдаць паліўныя бакі Су-25 за ядзерныя боепрыпасы

Iншыя матэрыялы