На русском языке:
В Беларуси отменяют бесплатный проезд для пенсионеров-железнодорожников
Учора пра гэта папярэдне паведаміў канал «Паглядзі, брахня?» і інфармацыя поўнасцю пацвердзілася.
Па дадзеных Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, з 1 траўня ў супрацоўнікаў БЧ і пенсіянераў-чыгуначнікаў забіраюць магчымасць бясплатна ездзіць на ЖД-транспарце. Гэта зыходзіць з загада Nº119Н “Аб прыпыненні выдачы і дзеяння гадавых білетаў формы 4”, які быў падпісаны начальнікаў БЧ 17 красавіка.
Больш за тое, паводле загаду пенсіянеры-чыгуначнікі абавязаныя вярнуць нават свае дзейныя гадавыя квіткі на бясплатны праезд.
«Сама гэтая падзея і вельмі дзіўная тэрміновасць гэтага рашэння сведчыць аб адным: на БЧ фінансавая катастрофа, і яе начальніку трэба тэрмінова паказваць вышэйстаячым меры», — падкрэслілі чыгуначнікі.