Цяпер бяспошлінна можна атрымаць пасылку вагой да 31 кг і агульным коштам да 1000 еўра. Аднак мера часовая і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 года, пасля чаго ліміт складзе: 200 эўра і 31 кг.
Раней, у ЕАЭС павысілі ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў з інтэрнет-магазінаў да 1000 еўра. Паведамлялася, што парог павялічаны часова — да 1 кастрычніка 2022 года, з мэтай пазбегнуць дэфіцыту тавараў. Аднак у Дзяржаўным мытным камітэце РБ выданню «Зеркало» 18 сакавіка паведамілі, што ў Беларусі гэтыя змены тады не ўводзілі і вось увялі амаль праз месяц.
Да ўзгаднення мер з ЕАЭС, бяспошлінна можна было завезці ў Беларусь пасылку коштам да 22 еўра і вагой да 10 кг.