На русском языке:
В Беларуси хотят ввести отработку для платников
Аб ідэі абавязковай адпрацоўкі для выпускнікоў платнай формы навучання паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Ён заявіў, што адпрацоўваць пасля ВНУ павінны і бюджэтнікі, і платнікі.
«Сёння і бюджэтнік, і платнік, на нашу думку, мусіць адпрацоўваць. Адпаведныя змены рыхтуем для ўнясення зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі», – заявіў Іванец.
Акрамя таго, размова ідзе і аб павелічэнні тэрмінаў адпрацоўкі. Лукашэнка лічыць, што платная адукацыя ў Беларусі для студэнтаў «занадта танная», а яшчэ трэба, каб студэнты пасля размеркавання адпрацоўвалі даўжэй, бо «два гады – мала».