У Беларусі існуе падраздзяленне Галоўнай ваеннай пракуратуры РФ

photobuildings.com
4 хв.

На русском языке: В Беларуси существует подразделение Главной военной прокуратуры РФ

Паводле дадзеных сайта Галоўнай ваеннай пракуратуры Расіі ў структуры ваеннай пракуратуры Заходняй ваеннай акругі зʼявілася 313-я ваенная пракуратура гарнізона. Паводле ўдакладненых звестак, 313-я ваенная пракуратура гарнізона была сфарміраваная як мінімум у 2019 годзе.

На сайце ўказаны наступны адрас пракуратуры: 220056, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Азгура, д. 4. Па адрасе вул. Азгура, 4 размешчаны таксама некаторыя структурныя падраздзяленні МА РБ. Напрыклад, упраўленне Узброеных Сіл па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн і шэраг іншых.

Адзначым, што са студзеня 2023 года на вул. Азгура ў Мінску перыядычна сталі заўважаць аўтамабілі з рэгістрацыйнымі нумарамі МА РФ і, цалкам верагодна, што іх актыўнасць звязана з работай ваеннай пракуратуры.

Ваенным пракурорам 313-й ваеннай пракуратуры гарнізона зʼяўляецца Русін Аляксандр Мікалаевіч. Дата стварэння пракуратуры дакладна невядомая, але першыя згадкі пра яе існуюць з 2019 года.

Пры гэтым у 2021 годзе СМІ паведамлялі, што 313-я ваенная пракуратура гарнізона Заходняй ваеннай акругі забяспечыла нагляд на стратэгічных вучэннях «Захад-2021». Адзначым, што гэтыя вучэнні праходзілі на палігонах як у РБ, так і ў РФ.

Адзначым, што стварэнне вайсковых пракуратур за мяжой прадугледжана расейскім заканадаўствам. Так, згодна з пунктам 1 артыкула 46 Федэральнага закона ад 17.01.1992 № 2201-1 «Аб пракуратуры Расійскай Федэрацыі», «за межамі РФ, дзе ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі знаходзяцца войскі РФ, ажыццяўленне функцый пракуратуры можа быць ускладзена Генеральным пракурорам Расійскай Федэрацыі на органы ваеннай пракуратуры».

Нагадаем, што 16 чэрвеня таксама стала вядома, што Следчы камітэт Расіі стварыў у Беларусі вайсковы следчы аддзел. Адзначалася, што стварэнне следчага аддзела звязана з размяшчэннем падраздзяленняў Мінабароны РФ на тэрыторыі РБ.

Папярэдні матэрыял
У Брэст ляціць кіраўнік СК РФ Аляксандр Бастрыкін
Наступны матэрыял
Вадзіма Пракопʼева завочна асудзілі на 25 гадоў калоніі, яшчэ 17 фігурантаў справы – ад 2 да 21 года

Iншыя матэрыялы