У Беларусі пачалася блакіроўка LinkedIn?

LinkedIn
Абноўлена
Абноўлена: 28 ліпеня 2022 20:02
1 хв.

На русском языке: В Беларуси началась блокировка LinkedIn?

Выданне Dev.by паведамляе, што беларускі інтэрнэт-правайдэр Unet.by заблакаваў доступ да сацсеткі LinkedIn.

У тэхпадтрымцы пацвердзілі выданню абмежаванне доступу да рэсурса і паведамілі, што сайт заблакаваны паводле рашэння Мінінфарма РБ.

Паведамляецца, што ў іншых аператараў сувязі LinkedIn пакуль даступны.

Дапоўнена: Па дадзеных dev.by, Мінінфарм заблакаваў толькі адну старонку ў LinkedIn. Гэта старонка фонду салідарнасці.

Папярэдні матэрыял
Мінская гімназія цяпер носіць імя Уладзіміра Караткевіча
Наступны матэрыял
Youtube выдаліў канал Азаранка

Iншыя матэрыялы