На русском языке:
В Беларуси начат очередной этап проверки боеготовности
МА РБ паведаміла, што ў рамках праверкі боегатоўнасці, чарговыя падраздзяленні механізаваных злучэнняў прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач.
У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу па дарогах Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Гэта значыць, што да праверкі будуць прыцягнуты падраздзяленні Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў, і, магчыма – 38-й дэсантна-штурмавой брыгады.
Нагадаем, што аб пачатку чарговай праверкі баявой гатоўнасці было абʼяўлена 3 кастрычніка. На першым яе этапе прыцягваліся падраздзяленні 103-й паветрана-дэсантнай брыгады і 120-й механізаванай брыгады.