На русском языке:
В Беларуси перестали ставить апостили
У Беларусі перасталі ставіць апастылі на дакументы. Такую інфармацыю мы атрымалі ад нашых чытачоў:
«Мінабр прыпыніў прастаўленне апастыляў па тэхнічных прычынах. Якія тэрміны — незразумела».
«І ў МЗС не прымаюць ужо дакументы. Нібыта «лягла база». Тэрміны папраўкі невядомыя. Магчыма, павялічаць інтэрвал прыёмкі дакументаў».
Пазней паведамленне аб праблемах з выдачай апастыляў з’явілася на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
Паведамленне на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі
Апастыль — гэта штамп, якому прысвойваецца парадкавы нумар дзяржаўнай рэгістрацыі. Пасля прысваення нумара ён заносіцца ў міжнародны ўніфікаваны шаблон. Такім чынам, дакумент робіцца легальным на тэрыторыі тых краін, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі Гаагскай канвенцыі. Працэдуру апастылявання ў Беларусі ажыццяўляюць Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, у Мінску да гэтага часу ІП не рэгіструюць, і таксама з-за «тэхнічных прычын».