Праваабаронцы заўважылі, што яшчэ напачатку года суд Барысаўскага раёна прызнаў экстрэмісцкай прадукцыяй відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі».
Але справа ў тым, што тэкст гэтай песні — гэта верш беларускага класіка Янкі Купалы «Хто ты гэткі?». Адрозненне паміж тэкстам толькі адно: замест «Дзе радзіўся?» у песні гучыць «Дзе нарадзіўся?», але як адзначае Наша Ніва, «гэтага адрознення наўрад ці будзе дастаткова, каб не патрапіць пад адказнасць за выкарыстанне верша Янкі Купалы».