На працягу ўсяго кастрычніка маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» фіксавала нізкую авіяцыйную актыўнасць у Беларусі. У той жа час, намі зафіксаваны невялікі рост колькасці бартоў ПКС РФ на тэрыторыі нашай краіны.
Па стане на 1 лістапада 2023 года ў Беларусі знаходзяцца некалькі самалётаў ПКС РФ:
- 1 Су-25 на аэрадроме «Ліда»;
- 2 Су-24М/МР на аэрадроме «Баранавічы»;
- мін. 1 Су-30СМ на аэрадроме «Баранавічы».
Павелічэнне адбылося менавіта за кошт прыбыцця ў Беларусь бартоў Су-24М/МР і Су-30СМ у верасні-кастрычніку. Дадатковым пацвярджэннем гэтаму служыць сюжэт тэлекампаніі МА РБ, зняты на аэрадроме «Баранавічы» ў пачатку кастрычніка, дзе можна заўважыць расійскія Су-24М/МР.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за кастрычнік можна азнаёміцца тут (на англійскай).