У Беларусі ўведзена абмежаванне палётаў над Мінскам, Брэстам і поўднем Мінскай вобласці

Фота: Ваяр
1 хв.

In English: Flight restrictions over Minsk, Brest and the south of Minsk region are imposed in Belarus
На русском языке: В Беларуси введено ограничение полётов над Минском, Брестом и югом Минской области

Згодна з NOTAMN O0562/22 у Беларусі з сённяшняга дня ўведзена дадатковая зона абмежавання палётаў, якая закранае Мінск, Брэст, паўднёвую палову Мінскай вобласці і часткова Магілёўскую і Гомельскую вобласці.

Новае абмежаванне ўводзіцца з 11 да 14 ліпеня 2022 года. І не распаўсюджваецца на авіяцыю ВС РБ, Дзяржпагранкамітэта РБ і самалёты, якія выконваюць рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск», а таксама аэрапорты Гомеля і Брэста.

Адзначым, што гэтая зона абмежавання з’яўляецца дадатковай да ўжо ўведзенай на поўдні Беларусі, якая будзе дзейнічаць да 7 кастрычніка 2022 года.

Нельга не адзначыць, што новая зона абмежавання закранае якраз раёны, дзе сёння ноччу працаваў борт А-50.

У Беларусі ўведзена абмежаванне палётаў над Мінскам, Брэстам і поўднем Мінскай вобласці

Зона абмежавання палётаў / Беларускі Гаюн
Папярэдні матэрыял
134 спартыўныя санкцыі ўведзены супраць рэжыму ў Беларусі і РФ
Наступны матэрыял
Ва Украіне з'явілася петыцыя за выдачу ВНЖ беларусам, якія там жылі яшчэ да пачатку вайны

Iншыя матэрыялы