На русском языке:
В Беларуси заблокировали три новостных сайта
Сёння ў Беларусі перасталі адкрывацца тры сайты навінавых выданняў. Два з іх былі заблакаваныя па патрабаванні Міністэрства інфармацыі.
Перастаў адкрывацца ў Беларусі і за мяжой сайт выдання «Новы час» novychas.by. Гэта адбылося праз тыдзень пасля таго, як у рэдакцыю прыйшлі сілавікі. Тэлеграм-канал выдання паведамляе, што зараз яны даступныя па адрасе novychas.online.
Недаступны з Беларусі і сайт выдання Deutsche Welle. Пры пераходзе на сайт, з’яўляецца паведамленне аб блакіроўцы рэсурса па патрабаванні Мінінфарма.
Таксама перастаў адкрывацца сайт тэлеканала «Настоящее Время». На сайце выдання паведамляецца, што сайт не адкрываецца ў правайдара byfly і ў карыстальнікаў хатняга інтэрнэту ад А1. Праз мабільны інтэрнэт МТС сайт загружаецца.
Пры гэтым сайты Deutsche Welle і «Настоящего Времени» даступныя з Беларусі праз VPN.