Храналогія здзелкі на $320 млн: за апошні год Зінгман быў у Кеніі мінімум 7 разоў

Wikimedia Common Files
5 хв.

На русском языке: Хронология сделки на $320 млн: за последний год Зингман был в Кении минимум 7 раз

Можна меркаваць, што падрыхтоўка здзелкі па продажы Кеніі беларускіх трактароў, кормаўборачных камбайнаў, самазвалаў і іншай тэхнікі на суму каля $320 мільёнаў долараў пачалася 29 верасня 2022 года.

Па нашых дадзеных, менавіта тады, упершыню за апошнія гады, у гэтую ўсходнеафрыканскую краіну прыбыў «зброевы барон», кіраўнік «Aftrade DMCC» Аляксандр Зінгман.

Далей візіты Зінгмана ў Кенію былі ўсё часцей:

  • 13-17 кастрычніка 2022 г.
  • 11-12 лістапада 2022 г.
  • 28-29 лістапада 2022 г.
  • 26-27 студзеня 2023 г.
  • 23-27 лютага 2023 г.

На лютаўскім візіце варта крыху спыніцца. Ёсць падставы меркаваць, што менавіта тады былі дасягнуты дамоўленасці аб фінансаванні здзелкі.

Паколькі, паводле звестак журналістаў, 27 лютага кіраўнік кенійскай дзяржаўнай крэдытнай арганізацыі Agricultural Finance Corporation (AFC) Джордж Кубай у лісце кенійскай Генпракуратуры папрасіў дапамагчы скласці міжурадавае пагадненне паміж Кеніяй і Беларуссю, маючы на ўвазе, што шматмільярдны праект будзе фінансавацца па льготным крэдыце Беларусі.

Акрамя таго, у той жа дзень, 27 лютага кенійскае выданне Сnyakundi апублікавала спіс дэлегацыі сакратара кабміна Кеніі па пытаннях гандлю Мозеса Курыа для візіту ў Катар, дзе фігуравалі двое замежнікаў:

  • Аляксандр Зінгман;
  • Алег Водчыц – прадстаўнік Aftrade DMCC.

Храналогія здзелкі на $320 млн: за апошні год Зінгман быў у Кеніі мінімум 7 разоў

Група павінна была наведаць Катар з 27 лютага па 3 сакавіка 2023 года. Па нашых дадзеных, гэты візіт адбыўся, але Аляксандр Зінгман прыбыў у Доху (сталіца Катара) толькі 5 сакавіка, ужо пасля таго як афіцыйна гэты візіт павінен быў скончыцца. Вось як выглядаў яго маршрут:

  • 27.02 (Найробі – Эр-Рыяд)
  • 28.02 (Эр-Рыяд – Абу-Дабі – Дубай)
  • 5.03 (Дубай – Доха)
  • 6.03 (Доха – Найробі – Дубай)

І так, як бачыце, апошні раз Зінгман быў заўважаны ў Кеніі 6 сакавіка, і гэта яго 7-ы візіт за апошні год.

Папярэдні матэрыял
Кенія збіраецца купіць у кампаніі Зінгмана трактары і іншую тэхніку на $320 млн
Наступны матэрыял
Спонсар Трампа ў 2020 годзе хацеў набыць у Лукашэнкі 50 000 000 патронаў для АК-47 і стварыць у Беларусі прадпрыемства для мадэрнізацыі савецкіх боепрыпасаў?

Iншыя матэрыялы