У Беларусі закрыўся апошні рэстаран сеткі фастфуду Hesburger

Hesburger
3 хв.

На русском языке: В Беларуси закрылся последний ресторан сети фастфуда Hesburger

Некалькі дзён таму ў Бабруйску быў зачынены апошні ў Беларусі рэстаран з сеткі фастфудаў Hesburger.

«Кафэ Hesburger на Мінскай, 8. Усё. Санкцыі, Сэр», – паведаміў «Бабруйск Online».

Фінскі фастфуд Hesburger аб’явіў аб сыходзе з Беларусі яшчэ ў сакавіку. На той момант у краіне налічвалася 4 рэстараны гэтай сеткі – ў Мінску, Брэсце, Фаніпалі і Бабруйску.

Менавіта бабруйскі Hesburger быў апошнім рэстаранам, які працягваў працаваць да апошніх дзён, ён прапрацаваў менш за год.

З пачатку вайны з Беларусі сышлі ці істотна абмежавалі працу мінімум 138 кампаній. Іншым фастфудам, які таксама закрыў свае рэстарацыі ў Беларусі стаў Papa John’s. Дарэчы, мы працягваем абнаўляць спіс брэндаў, якія пайшлі з Беларусі. Таму, калі вам вядома, якія яшчэ кампаніі сышлі з Беларусі – пішыце ў @motolko_bot.

Спіс кампаній і сервісаў, якія сышлі з рынку Беларусі.

P.s. Не забываемся на VPN.

Папярэдні матэрыял
Супраць дырэктара сеткі крам «Суседзі» узбуджана крымінальная справа
Наступны матэрыял
Святлану Ціханоўскую запрасілі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі, амбасадараў РБ і РФ - не

Iншыя матэрыялы