На русском языке:
В Беларуси задержали пастора за то, что он помолился за Украину
Учора ў Новалукомлі сілавікі Лукашэнку затрымалі пастара мясцовай евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага. Прычынай затрымання паслужыла тое, што падчас богаслужэнняў у ягонай суполцы гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне.
Як адзначае «Хрысціянская візія», раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару і пагражалі пераследам, ім не падабалася і тое, што Аляксандр не хоча ўдзельнічаць у розных праўладных мерапрыемствах.
Акрамя таго, летась Зарэцкага ўжо затрымлівалі і арыштоўвалі на 15 сутак за лайкі і каментары да матэрыялаў СМІ, якія рэжым у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі».