У Беларусі затрымалі пастара за тое, што ён памаліўся за Украіну

4 хв.

На русском языке: В Беларуси задержали пастора за то, что он помолился за Украину

Учора ў Новалукомлі сілавікі Лукашэнку затрымалі пастара мясцовай евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага. Прычынай затрымання паслужыла тое, што падчас богаслужэнняў у ягонай суполцы гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне.

Як адзначае «Хрысціянская візія», раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару і пагражалі пераследам, ім не падабалася і тое, што Аляксандр не хоча ўдзельнічаць у розных праўладных мерапрыемствах.

Акрамя таго, летась Зарэцкага ўжо затрымлівалі і арыштоўвалі на 15 сутак за лайкі і каментары да матэрыялаў СМІ, якія рэжым у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі».

Папярэдні матэрыял
Беларускіх школьнікаў усё часцей абавязваюць удзельнічаць у расійскіх мерапрыемствах, дзе іх паступова апрацоўваюць пракрамлёўскай прапагандай
Наступны матэрыял
ЕС увёў 13-ты пакет санкцый супраць РФ, у які трапілі і шэраг фіз- і юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі. У спісе «Пеленг», кіраўнік БТЧК і Талай

Iншыя матэрыялы