У Беларусі зноў блакуюць доступ да YouTube

4 хв.

На русском языке: В Беларуси опять блокируют доступ к YouTube

Пачынаючы з гадзіны ночы ў Беларусі зноў пачаліся праблемы з доступам да YouTube — зараз ён ужо не адкрываецца без VPN праз ByFly і А1.

Сёння Белтэлекам зноў аб’яўляў аб «планавых прафілактычных работах» з 00:00 да 06:00. Папярэднія іх планавыя работы былі 10 студзеня, калі на некалькі гадзін Беларусь «планава» адсеклі ад YouTube, Twitch, Discord, Instagram, Viber і нават Telegram.

Нагадаем, 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца «выбары». Мяркуецца, што ў гэты дзень цалкам ці часткова ў краіне будзе адсутнічаць інтэрнэт.

Напішыце, калі ласка, ці працуе ў вас прама цяпер YouTube, Twitch, Discord, Telegram

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Беларусы змогуць паступаць у польскія ВНУ без вынікаў ЦТ і ЦЭ

Iншыя матэрыялы