In English:
Belcanto Airlines, a new cargo airline, appeared in Belarus
На русском языке:
В Беларуси появилась новая грузовая авиакомпания — Belcanto Airlines
Тэлеграм-канал «ОтВінта | Авіяцыя Беларусі» паведамляе, што ў Беларусі з’явілася новая грузавая авіякампанія Belcanto Airlines. У іх авіяпарку пакуль толькі адзін борт – ІЛ-76ТД з рэгістрацыйным нумарам EW-576TH, які раней належаў «Трансавіяэкспарт».
Кампанія ТАА «Авіякампанія БЕЛКАНТА» была зарэгістраваная ў жніўні 2020 года і на днях атрымае сертыфікат эксплуатанта. Заснавалі яе былыя супрацоўнікі «Трансавіяэкспарт», напрыклад, дырэктарам Belcanto Airlines зʼяўляецца Алег Кудрыцкі (экс-дырэктар «Трансавіяэкспарт»).
ІЛ-76ТД з рэгістрацыйным нумарам EW-576TH / russianplanes.net
Паводле інфармацыі канала, першы палёт кампанія плануе здзейсніць ужо ў 20-х чыслах жніўня і ў далейшым працаваць па розных напрамках: Кітай, РФ, Афрыка і Блізкі Усход.
Нагадаем, што ў снежні 2021 года Трансавіяэкспарт трапіў пад санкцыі ЗША, а пазней і пад санкцыі Вялікабрытаніі. Таксама варта адзначыць, што кампанію не раз абвінавачвалі ў транспарціроўцы зброі ў ахопленыя канфліктамі рэгіёны. У той жа час, на дадзены момант невядома, якія грузы будзе вазіць новая авіякампанія.