На русском языке:
В бригаде гетмана Острожского предлагают создать беларусский батальон
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук прапанаваў стварыць беларускі батальён у літоўска-польска-ўкраінскай брыгадзе імя Вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага на тэрыторыі Польшчы і Украіны.
Кабанчук адзначыў, што брыгада Астрожскага была створана, у тым ліку, з інфармацыйнай мэтай у межах канцэпцыі Балта-Чарнаморскага рэгіёну «і тут не хапае беларускага складніка».
Паводле яго слоў, стварэнне беларускага батальёна ў рамках брыгады Астрожскага дало б магчымасць фармальна інстытуцыяналізаваць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, павысіла б якасць рэкрутынгу і інфармацыйны складнік Беларусі, якой зараз не хапае.
Акрамя таго, Кабанчук адзначыў, што ёсць вялікая колькасць беларусаў, якія гатовы служыць у беларускім падраздзяленні пры ўмове легальнага статусу на тэрыторыі ЕС. Для гэтага, паводле яго слоў, адзін беларускі батальён можна было б разгарнуць на тэрыторыі Польшчы.
«Само па сабе разгортванне яшчэ аднаго батальёна на тэрыторыі Еўрасаюза дало б, я ўпэўнены, беларускіх рэкрутаў, якія б і склалі касцяк гэтай брыгады», – лічыць Кабанчук.