In English:
What is similar and different between the UAV found in Ukraine and the one downed in Belarus?
На русском языке:
В чём схожесть и различие БЛА найденного в Украине и сбитого в Беларуси?
У мінулую суботу, 5 лютага, ва Украіне ў раёне населенага пункта Гнутава (Данецкая вобласць) быў знойдзены беспілотнік, ідэнтычны збітаму на мінулым тыдні ў Беларусі. Фатаграфіі БПЛА апублікаваў у Twitter карыстальнік пад нікам Analytic_center.
Па словах карыстальніка Twitter і шэрагу тэлеграм-каналаў, БПЛА быў запушчаны з пазіцый баевікоў на Данбасе. Паведамляецца, што ён урэзаўся ў апору ЛЭП. Але цікава зусім не гэта, а тое, што гэты беспілотнік цалкам аналагічны таму, які быў збіты недалёка ад палігона «Брэсцкі» ў Беларусі 24 студзеня.
Аднак ёсць і адно адрозненне, на фота знойдзенага ва Украіне, можна заўважыць пад крыламі нешта падобнае да бомбаў, якія знешне нагадваюць пафарбаваныя трубы ПВХ. Па інфармацыі ўкраінскіх тэлеграм-каналаў гэта не трубы, а боепрыпасы — хутчэй за ўсё, аскепкавыя гранаты ВОГ-17.
Параўнанне БПЛА знойдзенага ва Украіне і збітага ў Беларусі / Avia.pro
У астатнім жа беспілотнік знойдзены ва Украіне і збіты ў Беларусі — аднолькавыя. Падобныя крылы, кіль і фюзеляж. Гэта ж выданню Avia.pro пацвердзіў і адзін з авіяэкспертаў.
«Насавая частка, хваставая частка, мацаванне крыла і тып крыла цалкам супадаюць. Гэта ж можна сказаць і пра вечка, размешчанае на насавой частцы. З упэўненасцю можна сказаць, што беспілотнік, знойдзены ў раёне населенага пункта Гнутава і збіты над Беларуссю, цалкам ідэнтычныя», — адзначае спецыяліст.