У Еўрапарламенце раскрытыкавалі ЕС і ўрад Польшчы за адсутнасць рашучых крокаў супраць рэжыму Лукашэнкі

RobertBiedron
4 хв.

Дэпутат Еўрапарламента Роберт Бядронь, выступаючы на дэбатах, раскрытыкаваў урад Польшчы за ігнараванне рэкамендацый ЕС па дзеяннях на мяжы. Ён заклікаў спыніць антыдэмакратычную дзейнасць Лукашэнкі, «пакуль сітуацыя на мяжы не ператварылася ў могілкі». Акрамя таго, Бядронь раскрытыкаваў і ЕС за адсутнасць больш рашучых крокаў супраць дыктатуры ў Беларусі.

«Лукашэнка і Пуцін сёння адкаркоўваюць шампанскае, гледзячы, як яны нас падзеляць. Яны шчаслівыя, што польскі ўрад патрапіў у расстаўленую імі пастку. Мы патрацілі месяцы, заклікаючы польскі ўрад адумацца і пачаць супрацоўніцтва з ЕС. Што зрабіў польскі ўрад? Ён палохаў нас бежанцамі, заяўляў, што яны прапагандуюць заафілію, што сярод іх ёсць педафілы, што ў іх ёсць паразіты. Мы чуем гэта апошнія некалькі месяцаў. З-за рознагалоссяў мы сталі ідыётамі Пуціна і Лукашэнкі […] Гэты дыктатар, які 26 гадоў ужывае тэрор супраць сваіх грамадзян, мучае людзей. Сёння ў Беларусі больш палітычных зняволеных, чым сябраў гэтай палаты, больш, чым сябраў ЕП. Людзі паміраюць, падвяргаюцца катаванням, і мы, як ЕП, прымаем чарговыя рэзалюцыі, а Вярхоўны камісар робіць выгляд, што не чуе нас, як у тых дэбатах. Дзе зараз ЕС? Чым мы можам супрацьстаяць Лукашэнку? Сёння з-за бяздзейнасці ЕС і дзеянняў польскага ўрада, не бачна, што мы нешта робім. Гэта ўжо не жоўтае святло, яно чырвонае», – сказаў Бядронь.

In English: European Parliament criticizes EU and Polish Government for lack of decisive steps against Lukashenka’s regime
На русском языке: В Европарламенте раскритиковали ЕС и правительство Польши за отсутствие решительных шагов против режима Лукашенко

Папярэдні матэрыял
Ужо некалькі гадзін «ляжыць» нацыянальны прававы партал Pravo.by
Наступны матэрыял
«Я не мог бачыць гадзіну»: СМІ знайшлі хлопчыка, якому дзьмулі ў вочы дымам

Iншыя матэрыялы