На русском языке:
В Европарламенте призывают выдать ордер на арест Лукашенко: «из страны бежали 300 000 человек»
Камітэт Еўрапарламента па замежных справах прыняў новую справаздачу аб адносінах ЕС з Беларуссю, за якую аддалі 49 галасоў супраць 3-х і 2 устрымаліся.
Справаздача абвяшчае, што дэпутаты асуджаюць бесперапынныя рэпрэсіі і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У тэксце сказана, што ў Беларусі ўжо больш за 1500 палітвязняў і адзначаецца, што «больш за 300 000 беларусаў збеглі з краіны з-за рэпрэсіі» з боку рэжыму Лукашэнкі.
Дэпутаты заклікаюць ЕС не прызнаваць ніякіх дамоўленасцей рэжыму Лукашэнкі і Расіі, якія саступаюць суверэнітэт краіны насуперак волі беларускага народа. І пішуць, што ЕС мусіць распрацаваць агульную стратэгію захавання незалежнасці Беларусі і пераходу Беларусі да дэмакратыі з удзелам міжнародных інстытутаў, АБСЕ, Рады Еўропы і G7.
Дэпутаты таксама заклікаюць да ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС супраць рэжыму ў Беларусі і шкадуюць аб тым, што некаторыя краіны ЕС лабіруюць адмену санкцый супраць беларускіх вытворцаў калійных угнаенняў.
Акрамя таго, еўрапарламентарыі заклікаюць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Пуціна і ўпаўнаважанай пры па правах дзіцяці ў РФ Марыі Львовай-Бяловай.