У Гарадзенскай турме распачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

Вясна
2 хв.

In English: The trial in the «Autukhovich’s group» case began in Grodno prison
На русском языке: В Гродненской тюрьме начался суд по делу «группы Автуховича»

Па «справе Аўтуховіча» праходзяць 12 чалавек. Мікалая Аўтуховіча і яшчэ некаторых фігурантаў трымаюць у асобных клетках-стаканах.

Агулам падсудным інкрымінуюць 15 крымінальных артыкулаў, у тым ліку «акт тэрарызму» і замах на «акт тэрарызму», які неўзабаве стане «расстрэльным».

Як паведамляе «Вясна», справу разглядае суддзя Максім Філатаў. Менавіта ён прысудзіў 5 год калоніі Вітольду Ашурку, які памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах. Акрамя таго, на суд пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных, астатнім, хто хацеў увайсці ў залу суда, зрабіць гэта не дазволілі.

У Гарадзенскай турме распачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

Папярэдні матэрыял
Аўстралія ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі і РФ
Наступны матэрыял
У Беларусі забаронены продаж антыўтопіі «1984» Джорджа Оруэла

Iншыя матэрыялы