У Гомельскай вобласці пачалася праверка тэрабароны

3 хв.

На русском языке: В Гомельской области началась проверка теробороны

12 сакавіка Генеральны штаб пачаў праверку ўзроўню падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны (ТРА) Гомельскай вобласці. Пра гэта паведаміў канал Гомельскага аблвыканкаму.

Паводле інфармацыі МА РБ, першы этап комплекснай праверкі органаў кіравання ТРА вобласці будзе праходзіць з 12 сакавіка па 5 красавіка. Яе мэта – вызначэнне ступені гатоўнасці выканкамаў і ваенкаматаў вобласці да фарміравання тэрытарыяльных войскаў (ТэрВ), а таксама ацэнка магчымасцей фарміравання і прымянення сіл ТРА.

У ходзе праверкі з запасу для камплектавання падраздзяленняў ТэрВ будзе прызвана да 200 рэзервістаў. Гэта значыць, у адным з раёнаў Гомельскай вобласці будзе сфарміраваны асобны стралковы батальён ТэрВ.

Паводле нашай інфармацыі, у рамках праверкі падраздзяленне ТэрВ можа быць сфарміравана ў Добрушскім раёне (мяжуе з Расіяй і Украінай). Пра гэта сведчыць закуп мясцовым выканкамам радыёстанцый.

Нагадаем, што ў 2023 г. у два этапы праводзілася комплексная праверка ТРА Мінскай вобласці. А літаральна на мінулым тыдні па ўсёй Беларусі прайшлі заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з органамі кіравання ТРА.

Раней мы таксама паведамлялі пра вучэнні з ТРА, якія пройдуць у Воранаўскім раёне. Па ўдакладненай інфармацыі, гэтыя вучэнні пачнуцца ўжо 14 сакавіка.

Папярэдні матэрыял
Мяркуючы па ўсім, Ан-124 ПКС РФ прывозіў у Баранавічы мадэрнізаваць алжырскія МіГ-29 на 558 АРЗ. 6 сакавіка (паміж рэйсамі ў Беларусь) гэты Ан-124 заўважылі ў аэрапорце Каіра
Наступны матэрыял
У беларускім СІЗА памёр грамадзянін Літвы, затрыманны па падазрэнні ў кантрабандзе. МЗС Літвы выказаў рашучы пратэст

Iншыя матэрыялы