На русском языке:
В гродненской тюрьме умер заключённый Руслан Карчаули
«Вясна» са спасылкай на гродзенскага музыку Аляксандра Дзянісава паведамляе, што ў гродзенскай турме ад пнеўманіі памёр зняволены Руслан Карчаулі.
«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан «Руслапас» Карчаулі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі. Руслан рабіў для гурта «Кальян« вокладку да альбома «Б.Н.« (1999). Светлая памяць! Спі спакойна, Руслан!» – написал Александр Денисов.
Таксама Руслан рабіў лога для гурта WAKE UP і фота — для гурта «Раса Мечтателей».
Руслан Карчаулі
Як піша hrodna.life, мастак Руслан Карчаулі памёр у турме № 1 Гродна 5 студзеня. Па словах блізкіх, яго змясцілі ў СІЗА «за марыхуану» – верагодна, па арт. 328 КК. Пахаванне адбылося 7 студзеня. Яму было 50 гадоў.
Калі Руслана ўзялі пад варту – невядома. Апошні пост у яго акаўнце ў Instagram быў зроблены 23 кастрычніка 2022 года. Руслан наведваў канцэрты і падтрымліваў мясцовую сцэну.