На русском языке:
В Израиле при атаке дрона погиб беларус
Мінулай ноччу ў Тэль-Авіве пры атацы дрона-камікадзэ загінуў 50-гадовы рэпатрыянт з Беларусі Яўген Пардэр.
Яўген рэпатрыяваўся ў Ізраіль каля двух гадоў таму. Ён працаваў рамонтнікам у гатэлі на набярэжнай у Тэль-Авіве, куды каля 3-х гадзін ночы прыляцеў іранскі дрон-камікадзэ Samad-3.
Цела мужчыны знайшлі праз 2 гадзіны пасля атакі. Па дадзеных СМІ, у Ізраілі ў яго засталіся сястра і маці.