На русском языке:
В колонии умер политзаключенный Игорь Ледник
Пра гэта піша канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Ігар Леднік – актывіст і былы сябра БСДП. Ён быў затрыманы 18 красавіка 2022 г. і асуджаны на 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».
Вядома, што ў Ігара была інваліднасць 2-й групы з-за праблем з сэрцам. Як паведамляюць у БСДП, у калоніі стан ягонага здароўя істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.
Профіль Ігара Ледніка ў «Фэйсбуку» быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расіяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.