In English:
Drills with the territorial defense in the Polatsk district will start at the end of August
На русском языке:
В конце августа в Полоцком районе начнутся учения с территориальной обороной
З 22 жніўня па 14 верасня ў Полацкім раёне пройдуць вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай. Да такой высновы можна прыйсці на падставе аналізу дадзеных дзяржаўных закупак, якія праводзіліся Полацкім райвыканкамам у ліпені-жніўні бягучага года.
Так, напрыклад, 4 жніўня была апублікаваная закупка паслуг па мыцці ў лазні ваеннаабавязаных. Зыходзячы з умоў тэндару, падрадчыку неабходна забяспечыць мыццём не менш як 120 чалавек. З гэтага можна зрабіць выснову, што на зборы плануецца прызваць не менш як 120 рэзервістаў.
Для правядзення збораў з тэрытарыяльнай абаронай праводзіліся і іншыя закупы. Усяго на падрыхтоўку і іх правядзенне Полацкі райвыканкам выдаткаваў каля 29 789 BYN ($9 443). Усяго ў раённым бюджэце на 2023 год запланаваны выдаткі на нацыянальную абарону ў памеры 125 900 BYN ($39 900). Гэта ў 2,6 раза больш, чым у 2022 годзе.
Зборы ў Полацкім раёне стануць першымі ў Віцебскай вобласці ў 2023 годзе. Усяго з пачатку года зборы з тэрытарыяльнай абаронай прайшлі ў 8 рэгіёнах Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. На названыя зборы было прызвана каля 850 рэзервістаў.