In English:
A park named after Kastus Kalinouski will appear in Kiyv
На русском языке:
В Киеве появится сквер имени Кастуся Калиновского
18 снежня на сайце Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) завяршылася электроннае грамадскае абмеркаванне праекта перайменавання сквера ў Дняпроўскім раёне горада Кіева ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Вынікі абмеркавання праекта на сайце КГДА / projects.kyivcity.gov.ua
«За» прагаласавалі 65 чалавек. Такім чынам, сквер на скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Алмаацінскай у Кіеве будзе насіць імя Кастуся Каліноўскага. Сам праект перайменавання сквера ініцыяваны пры падтрымцы Free Belarus Center і рэалізаваны вядомым гомельскім актывістам Валерыем Сляпухіным.