У лагеры наймітаў ПВК «Вагнер» зменшылася колькасць тэхнікі?

4 хв.

На русском языке: В лагере наемников ЧВК «Вагнер» уменьшилось количество техники?

У аглядзе ваенных падзей за кастрычнік мы дапускалі, што з-за недахопу аўтамабіляў у расійскіх ваенных варта чакаць скарачэння тэхнікі наймітаў ПВК «Вагнер», якая знаходзіцца ў в. Цэль. Падобна, гэта сапраўды адбылося.

Так, паводле дадзеных спадарожнікавых здымкаў, на працягу лістапада было зафіксавана памяншэнне колькасці аўтамабільнай тэхнікі ў паўночнай частцы лагера наймітаў ПВК «Вагнер». Значнае скарачэнне тэхнікі было адзначана і за перыяд з 13 да 18 снежня. Па нашых ацэнках, за лістапад-снежань колькасць тэхнікі ў лагеры магла зменшыцца на 30%.

У лагеры наймітаў ПВК «Вагнер» зменшылася колькасць тэхнікі?

Нагадаем, што па стане на пачатак кастрычніка ў лагеры наймітаў знаходзіліся каля 1040 аўтамабіляў (пераважна легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і інш.).

Можна меркаваць, што тэхніку маглі вывезці назад у Расію і перадаць расійскім вайскоўцам. На рэалізацыю такога сцэнара паказвае дэфіцыт аўтамабільнай тэхнікі ў УС РФ. Паводле інфармацыі некаторых Z-каналаў, «99% пазадарожнікаў і мікрааўтобусаў – ці набытыя вайскоўцамі на свае сродкі, ці перададзеныя валанцёрамі».

Папярэдні матэрыял
«Кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей перавёў свой самалёт пад кіраванне латвійскай кампаніі
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў легендарны Іл-76, захоплены талібамі ў 90-х

Iншыя матэрыялы