Супрацоўнікаў «Гродна-Азот» прымушаюць аддаваць свае карты паляка ў КДБ

Наша Ніва
3 хв.

На русском языке: Сотрудников «Гродно-Азот» принуждают отдавать свои карты поляка в КГБ

Па дадзеных выдання «Наша Ніва» на прадпрыемстве «Гродна-Азот» пачалі паўторна выклікаць на размову супрацоўнікаў, у якіх ёсць карта паляка. Іх прымушаюць адмовіцца ад яе, аддаўшы дакумент супрацоўніку КДБ.

Па інфармацыі выдання, паўторныя выклікі на размову пачаліся ў пачатку лета. Тамака ад людзей патрабуюць доказы, што чалавек ужо адмовіўся ад карты паляка. У адваротным выпадку пад пагрозай звальнення прапануюць яе здаць супрацоўніку КДБ.

Вядома, што пад ціскам карты аддалі ўжо больш за 10 чалавек.

Папярэдні матэрыял
Амбасадары ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі
Наступны матэрыял
У лагеры ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі 750+ адзінак тэхнікі

Iншыя матэрыялы