На русском языке:
В Латвии не будут запрещать авто с беларусскими номерами
Сейм Латвіі не прыняў папраўкі да закону аб дарожным руху, якія меркавалі ўвядзенне забароны на ўезд у краіну і перамяшчэння па Латвіі аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
Паведамляецца, што законапраект перададзены назад у адказную камісію.
Старшыня Народна-гаспадарчай камісіі Латвіі Скайдрытэ Абрама адзначыла, што ў праекце не былі дэталёва прапісаны выключэнні, напрыклад, для тых грамадзян Беларусі, што прыязджаюць у Латвію па гуманітарных прычынах.
«Трэба было прадугледзець грунтоўныя выключэнні – напрыклад, што бежанцы вывозяць свае семʼі, каб выратаваць іх ад жахаў рэжыму Лукашэнкі. Праблема і з прапановамі, што рабіць з машынамі – канфіскоўваць, блакаваць колы? Былі і дыскусіі аб штрафах», – сказала яна.