Сёння адбудзецца 4-ы дабрачынны арт-аўкцыён у падтрымку рэпрэсаваных уцекачоў з Беларусі

4 хв.

На русском языке: Сегодня состоится 4-й благотворительный арт-аукцион в поддержку репрессированных беженцев из Беларуси

Фонд Humanosh сёння вечарам правядзе IV Дабрачынны арт-аўкцыён, дзе на продаж будуць выстаўлены 50 работ вядомых мастакоў з Беларусі, Польшчы, ЗША і Афганістана. Сярод іх працы Караліны Паляковай, Ігара Саўчанкі і дуэта KANAPLEV+LEYDIK.

Атрыманыя сродкі з аўкцыёну пойдуць на падтрымку праекту «Мірны дом» – гэта ўжо 4 установы ў Польшчы, дзе бежанцам з Беларусі і Украіны дапамагаюць устаць на ногі, даюць часовае жыллё пасля вымушанай эміграцыі і дапамагаюць вывучаць мову.

Аўкцыён пачнецца сёння, 20 сакавіка, а 19:00 у галерэі Piękna у Варшаве (ul. Emilii Plater 10).

Прыняць удзел можна і анлайн, зрабіўшы стаўку на анлайн-платформах Artinfo.pl і On.bid.

Падрабязней можна азнаёміцца тут.

Папярэдні матэрыял
Суд ЕС зняў санкцыі супраць «Белшыны», бо палічыў, што рэпрэсій не было
Наступны матэрыял
У Латвіі не будуць забараняць аўто з беларускімі нумарамі

Iншыя матэрыялы