На русском языке:
В Лидском РОВД при невыясненных обстоятельствах скончался поэт Дмитрий Сорокин
Пра смерць паэта паведаміў журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на публікацыю ў Facebook. Вядома, што трагедыя здарылася раніцай 1 чэрвеня. Акалічнасці гібелі мужчыны, як і прычыны яго знаходжання ў РАУС, невядомыя.
Па інфармацыі журналістаў Zerkalo.io, якім удалося звязацца з Лідскім РАУС, у аддзяленні не адмаўлялі факт гібелі Зміцера, аднак ад далейшых каментароў адмовіліся.
Пахаванне Дзмітрыя Сарокіна адбудзецца ў аўторак, 6 чэрвеня. Прыносім спачуванні блізкім і родным Зміцера.