У Лідзе заклапаціліся пра грамадзянскую абарону: будуць праводзіць тэхабслугоўванне сховішча

nn.ru
4 хв.

На русском языке: В Лиде озаботились вопросами гражданской обороны: будут проводить техобслуживание убежища

Лідскі райвыканкам аб’явіў аб правядзенні дзяржзакупак па тэхабслугоўванні сховішча і пункта кіравання грамадзянскай абаронай.

У Лідзе заклапаціліся пра грамадзянскую абарону: будуць праводзіць тэхабслугоўванне сховішча

Закупка №1. Паслугі па тэхабслугоўванні ахоўнага збудавання (сховішча) грамадзянскай абароны, размешчанага па адрасе: г. Ліда, вул. Качана, 15/1 і дапаможнага будынку.

На гэта гатовыя выдаткаваць 32333 BYN ($ 11642). Характэрна, што гэты закуп абʼяўляецца ўжо другі раз, таму што з першага разу знайсці падрадчыка не ўдалося.

Згодна з конкурснымі дакументамі, у ходзе работ плануецца абслужыць усе камунікацыі сховішча – вадаправод, каналізацыю, цеплавыя сеткі, цеплавыя пункты, цэнтральны цеплавы пункт, гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне, электраабсталяванне, унутраныя сілавыя і асвятляльныя сеткі і інш.

У Лідзе заклапаціліся пра грамадзянскую абарону: будуць праводзіць тэхабслугоўванне сховішча

Закупка №2. Паслугі па тэхабслугоўванні пункта кіравання грамадзянскай абаронай Лідскага раёна, размешчанага па адрасе: г. Ліда, вул. Качана, 15. На дадзены момант гэтая закупка ўжо знаходзіцца ў статусе завершанай.

На ТО пункта кіравання грамадзянскай абароны вылучалі меншую суму – 6467 BYN ($ 2328).

Ва ўнутраных дакументах, прыводзіцца спіс са 165-і абʼектаў, якія падлягаюць агляду і тэхнічнаму абслугоўванню, уключаючы чайнікі, шчыткі, кандыцыянеры і г.д. Усе працы фінансуюцца з раённага бюджэту.

Папярэдні матэрыял
TikTok'ам карыстаецца амаль палова краіны, а колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі працягвае падаць
Наступны матэрыял
Фігурантаў справы «Рабочага Руху» прысудзілі да тэрмінаў ад 11 да 15 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы