На русском языке:
В Литве задержали одну из крупнейших партий контрабанды беларусских сигарет
Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску «Лаварышкес» канфіскавалі каля 750 000 пачкаў беларускіх цыгарэт.
Грузавы аўтамабіль Man, які прыбыў з Беларусі ў пункт пропуску, перавозіў мяшкі з драўнянымі грануламі, у якіх на рэнтгене былі выяўленыя скрыні беларускімі цыгарэтамі Fest, якія вырабляе гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».
Кошт кантрабанды ацэньваецца ў €2 737 000.
Адзначаецца, што гэта адзін з найбуйнейшых грузаў кантрабанды, затрыманы на літоўскай мытні ў гэтым годзе.