На русском языке:
В Литве задержали около 1 млн контрабандных беларусских сигарет на почти €4 млн
Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску «Райгардас» затрымалі фуру, у якой нібыта везлі 17 тон торфу з Беларусі ў Польшчу транзітам праз Літву.
Аднак пры сканаванні аўтамабіля высветлілася, што задэклараваны тавар быў толькі прыкрыццём для буйной партыі кантрабандных цыгарэт.
У фуры было знойдзена каля 2 000 каробак з 1 мільёнам беларускіх цыгарэт маркі Queen Menthol, вытворчасці Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Кошт кантрабанднай партыі цыгарэт разам з падаткамі ацэньваецца ў €3,96 млн.
Кіроўцаў фуры – украінца і беларуса – арыштавалі на два месяцы.