Лукашэнка сёння прыедзе ў Хатынь

Wikimedia Common Files
4 хв.

На русском языке: Лукашенко сегодня приедет в Хатынь

Пра гэта яшчэ 20 сакавіка папярэдне паведаміў канал «Паглядзі, брахня?» і інфармацыя пацвердзілася.

Па нашых звестках, масоўку, як заўсёды, збіралі ў розных рэгіёнах краіны.

22 сакавіка 1943 года нямецкія карныя атрады жыўцом спалілі 149 чалавек (у тым ліку 75 дзяцей) у адплату за забойства партызанамі некалькіх немцаў, у т.л. капітана Ханса Вёльке, чэмпіёна берлінскай Алімпіяды-1936 і ўлюбёнца Гітлера.

Адзначым, што такі ж прынцып калектыўнага пакарання зараз прымяняецца рэжымам Лукашэнкі, калі беларусаў затрымліваюць дзясяткамі ў адказ на акцыю партызан.

Трагедыя ў Хатыні стала адным з ключавых «міфаў» у дзяржаўнай ідэалогіі рэжыму Лукашэнкі. Прычым сутнасць трагедыі цалкам перакруцілася: замест «ніколі зноў» яна ператварылася ў «вёску спалілі бандэраўцы і палякі, яны зараз супраць нас, вайна працягваецца».

Пры гэтым сёння прапаганда будзе стракацець паведамленнямі і цытатамі Лукашэнкі пра «падзею, якую нельга забыць». Аднак сам Лукашэнка ўпершыню за амаль 15 гадоў праявіў цікавасць да Хатыні толькі ў 2021 годзе, калі прапагандзе трэба было прыдумаць нейкую дату замест Дня Волі.

Папярэдні матэрыял
BYPOL: стральба і затрыманне тэрарыста ў Гродне — інсцэніроўка КДБ
Наступны матэрыял
У Літве затрымалі каля 1 млн кантрабандных беларускіх цыгарэтаў на амаль €4 млн

Iншыя матэрыялы