In English:
Smuggling of Belarusian cigarettes for € 1.1 million was detained in Lithuania
На русском языке:
В Литве задержали контрабанду беларусских сигарет на €1,1 млн.
Літоўскія мытнікі перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэт у фурах каля вёскі Манкунай у Алітускім раёне.
Памежнікі заўважылі, як двое мужчын перагружалі скрынкі, у якіх знаходзілася 320 000 пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold вытворчасці беларускай фабрыкі «Нёман». Іх кошт з падаткамі ацэньваецца ў €1 126 000.
Pasienis.lt
Літоўскім памежнікам было вядома, што каля сяла Манкунай Алітускага раёна можа быць зроблена спроба перавезці нелегальны груз. Яны зладзілі засаду і выявілі 24-гадовага жыхара Друскінінкая, які загружаў цыгарэты з грузавіка Mercedes Benz у грузавік Renault Midlum. У выніку памежнікі затрымалі 43-гадовага жыхара самакіравання Друскінінкай на ўездзе ў сяло Манкунай.