У Літве затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт пад выглядам бульбянога пюрэ

lrmuitine.lt
1 хв.

На русском языке: В Литве задержали контрабанду беларусских сигарет под видом картофельного пюре

Сёння стала вядома, што ў панядзелак літоўскія мытнікі ў пункце пропуску «Мядзінінкай» канфіскавалі каля 127 500 пачакаў беларускіх цыгарэт. Па дакументах грамадзянін Беларусі вёз у Літву і Латвію 12 тон сухога бульбянога пюрэ, аднак рэнтген паказаў, што акрамя пюрэ ў скрынках знаходзіліся беларускія цыгарэты «Мінск» і «NZ Gold» вытворчасці фабрыкі «Нёман». Канфіскавана 127 500 пачкаў, кошт кантрабанды ацэньваецца ў больш чым €446 000.

Кантрабанду тытуню з беларускімі акцызамі звязваюць з бізнэсмэнам Аляксеем Алексіным, адным з сяброў Лукашэнкі, які сумна вядомы ў Беларусі дзякуючы паўсюдным «табакерамі». Беларускія цыгарэты затрымліваюць на мяжы з Літвой ледзь не кожны дзень. Напрыклад, учора літоўскія мытнікі канфіскавалі 80 тысяч пачкаў цыгарэт «Minsk» з партыі дзвярэй, якую быццам бы везлі ў Калінінград.

Папярэдні матэрыял
Для атрымання планавай меддапамогі трэба будзе здаць ПЛР-тэст
Наступны матэрыял
Фота дня: у Віцебскім моргу не хапае месца

Iншыя матэрыялы