In English:
Lithuanian customs officers seized smuggled Belarusian cigarettes in a batch of concrete blocks
На русском языке:
В Литве задержали контрабанду сигарет в бетонных блоках
Мытнікі Лаварышскага дарожнага пункту ў Літве канфіскавалі скрыні з беларускімі цыгарэтамі ў партыі цэглы. Інцыдэнт здарыўся 19 лістапада, аднак інфармацыя пра гэта з’явілася толькі сёння. Кошт партыі цыгарэт ацанілі ў 160 тысяч эўра.
У пятніцу, 19 лістапада, каля 17-й гадзіны грамадзянін Беларусі, які прыбыў на пункт пропуску Лаварышкес на грузавым аўтамабілі Scania, заявіў мытнікам, што перавозіць 18 тон цэглы віленскаму прадпрыемству. Аднак мытнікі вырашылі праверыць машыну з дапамогай рэнтген-кантролю. Аказалася, што з 21 паддона толькі тры былі фактычна загружаныя цэглай. На астатніх паддонах скрынкі з цыгарэтамі былі абкладзеныя цэглай з усіх бакоў.
Усяго знойдзена 50 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold. Іх кошт з улікам падаткаў – 160 тысяч еўра.
У Віленскім аддзяленні Крымінальна-мытнай службы пачалося дасудовае расследаванне з гэтай нагоды. Аўтамабіль і нелегальны груз, які ім перавозілі, арыштаваны. На два месяцы затрыманы кіроўца.