У Літве зноў затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт — на €300 тысяч

lrmuitine.lt
1 хв.

На русском языке: В Литве опять задержали контрабанду беларусских сигарет – на €300 тысяч

У нядзелю ў другой палове дня мытнікі затрымалі на прапускным пункце Лаварышкес буйную кантрабанду цыгарэт у партыі мэблі, якую правозілі праз Літву ў Калінінградскую вобласць Расіі — прынамсі, так заявіў кіроўца. На дадзены момант у схованках знойдзена 80 тысяч пачкаў цыгарэт «Minsk», мытная служба Літвы пачала дасудовае расследаванне. Кошт цыгарэт з абавязковымі падаткамі складае больш за 283 тысяч еўра.

Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю 17 кастрычніка а14-ай гадзіне на пагранпосце Лаварышкес. За стырном грузавіка з кантрабанднымі цыгарэтамі быў грамадзянін Расіі. Мытнікі аглядзелі паўпрычэпы, гружаныя мэбляй для ванных пакояў, з дапамогай сістэмы рэнтгенаўскага кантролю, і выявілі схованкі. Высветлілася, што каля 3 тон дзвярных палотнаў служылі прыкрыцьцём для кантрабанды цыгарэт.

Кантрабанду тытуню з беларускімі акцызамі звязваюць з бізнэсмэнам Аляксеем Алексіным, адным з сяброў Лукашэнкі, які сумна вядомы ў Беларусі дзякуючы пасюдным «Табакеркам». У 2020 годзе ў Літве і Латвіі назіралася рэзкае павелічэнне аб’ёму кантрабандных цыгарэт з Беларусі на фоне падаражэння еўрапейскіх акцызаў і зніжэння даходу насельніцтва праз COVID-19.

Папярэдні матэрыял
Інсайд: у Беларусі ўвялі забарону на школьныя экскурсіі
Наступны матэрыял
Bloomberg: Бельгія імкнецца паслабіць санкцыі ЕС на калійны сектар

Iншыя матэрыялы