У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору

4 хв.

На русском языке: В Лошице исчез крест в память о жертвах большевистского террора

Канал @spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры знік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору, якіх, меркавана, расстрэльвалі ва ўрочышчы ў 1937—1941 гг.

У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору

Крыж быў створаны мастаком Міколам Купавам у 1995 годзе. Раней да яго прыходзілі людзі, каб ушанаваць памяць рэпрэсаваных, а Лошыцкі яр быў адным з месцаў, дзе праводзіліся акцыі на Дзяды.

Колькасць ахвяр дакладна невядома. Каб схаваць сляды сталінскіх рэпрэсій у 1988 годзе Лошыцкі яр быў часткова засыпаны, а на яго месцы пабудаваны гаражны кааператыў. Спроба з дапамогай валанцёраў-археолагаў пракапаць насыпны слой грунту (канец 1980-х гадоў) не мела поспеху. Паводле ацэнак Зянона Пазняка, у Лошыцкім яры знаходзяцца астанкі ад 7 да 10 тысяч рэпрэсаваных. 

Папярэдні матэрыял
Вясна: У ВК-15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр
Наступны матэрыял
Мінімум 18 чалавек загінулі з-за палітычнага пераследу з 2020 года

Iншыя матэрыялы