Каналы сілавікоў і прапаганды на самой справе не ведаюць, што адбываецца ў Лельчыцах і чаму ўведзены рэжым КТА. І вось чаму

Фото: Виктор Толочко
3 хв.

На русском языке: Ни один из каналов силовиков и пропаганды на самом деле не знает, что происходит в Лельчицах, и вот почему

Проста цяпер мы бачым, што ў прапаганды, каналаў сілавікоў і ў чыноўнікаў з Лельчыцаў няма ніякай сінхранізацыі – кожны кажа розныя рэчы, дае куцую інфармацыю, ды яшчэ і з вялізнымі затрымкамі.

Лельчыцкая раёнка паведаміла аб увядзенні рэжыму КТА яшчэ ў 10:38 раніцы. «МатолькаДапамажы» апублікаваў інфармацыю ў 12:11, а каналы сілавікоў і прапаганды пачалі пісаць пра гэта толькі пасля таго, як напісалі мы і іншыя незалежныя СМІ.

Каналы сілавікоў і прапаганды на самой справе не ведаюць, што адбываецца ў Лельчыцах і чаму ўведзены рэжым КТА. І вось чаму

Прычым каналы сілавікоў проста паўтарылі словы раёнкі, не дадаючы ніякай інфармацыі, амаль праз 2 гадзіны ў 12:29, а Белта прачнулася наогул у гадзіну дня і паўтарыла роўна тое ж, што было сказана ў канале газеты Лельчыц яшчэ раніцай.

Пры гэтым чыноўнікі Лельчыцкага райвыканкама заяўляюць, што «ў іх праходзяць вучэнні і ўсё спакойна» – гэта значыць увогуле не тое, што заяўляе прапаганда.

Папярэдні матэрыял
У Лельчыцах уведзены рэжым «Контртэрарыстычнай аперацыі»
Наступны матэрыял
Лельчыцкі райвыканкам супакойвае, што ў горадзе "ідуць вучэнні". Але нават па законе райвыканкам не можа штосьці ведаць пра правядзенне КТА

Iншыя матэрыялы