У Mark Formelle прыходзіў АБЭЗ

Mark Formelle
1 хв.

На русском языке: В Mark Formelle приходил ОБЭП

Па нашай інфармацыі, прынамсі ў адной з крам Mark Formelle учора не было сувязі з серверам. Акрамя таго высветлілася, што ўчора ў Mark Formelle прыходзілі супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ).

Журналісты выдання Mediazona.by патэлефанавалі ў кол-цэнтр Mark Formelle, дзе ім сказалі, што «на галаслоўныя, незразумелыя званкі» адказваць не плануюць і прапанавалі напісаць пісьмовы запыт.

«У дадзеным выпадку вы размаўляеце са звычайным сакратаром, які не ўпаўнаважаны даваць вам такія каментары. Упаўнаважаны супрацоўнік адсутнічае на дадзены момант, я не магу вас з кімсьці злучыць. У іншы дзень у іншы час вы можаце звязацца. На дадзены момант абедзенны час і пятніца, канец тыдня. Вядома, у кожнага ёсць свае планы і планаваныя камандзіроўкі», – сказалі выданню ў Mark Formelle.

Папярэдні матэрыял
У Гродне на заводзе «Хімвалакно» застрэліўся супрацоўнік Дэпартамента аховы
Наступны матэрыял
У Беларусі знішчылі яшчэ два пахаванні салдат Арміі Краёвай

Iншыя матэрыялы