У Гродне на заводзе «Хімвалакно» застрэліўся супрацоўнік Дэпартамента аховы

Фота: «Гродзенскі хімік»
1 хв.

На русском языке: В Гродно на заводе «Химволокно» застрелился сотрудник Департамента охраны

Пра гэта сёння раніцай паведаміла аб’яднанне беларускіх працоўных «Рабочы рух». Паведамлялася, што гэта адбылося яшчэ 6 ліпеня. Папярэдне, 21-гадовы супрацоўнік міліцыі застрэліўся з табельнай зброі.

«У паставой будцы ён знаходзіўся адзін не больш за 2 гадзіны. Труп знайшлі пры змене варты ў раёне 7 вечара», – піша «Рабочы рух».

Дадатковае пацверджанне прыйшло ад выдання «Медыязона», якому інфармацыю аб гібелі міліцыянера пацвердзілі супрацоўнікі заводу.

Акрамя таго, «Рабочы рух» піша, што кіраўніцтва прадпрыемства «спрабуе інцыдэнт утаіць, а работніка, які знайшоў труп, без разбораў ледзь не абвінавацілі ў забойстве – выратавала, што на працу ён прыехаў не адзін».

Папярэдні матэрыял
Прадпрыемствы БМЗ і «Мастоўдрэў» абскардзілі ў судзе ЕЗ уведзеныя супраць іх санкцыі
Наступны матэрыял
У Mark Formelle прыходзіў АБЭЗ

Iншыя матэрыялы